Вікікрыніцы
Вікікрыніцы | |
---|---|
англ.: Wikisource | |
URL | www.wikisource.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | электронная бібліятэка |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Размяшчэнне сервера | Маямі |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Аўтар | Удзельнікі |
Пачатак працы | 24 лістапада 2003[1] |
Рэйтынг Alexa | 3 824[2], 4 009, 4 976[3] і 4 630[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікікрыніцы (англ.: Wikisource) — свабодная бібліятэка — праект некамерцыйнага фонду «Вікімедыя», які мае мэтай стварэнне пастаянна папаўняемай бібліятэкі свабодна распаўсюджваных тэкстаў на ўсіх магчымых мовах. Абвяшчэнне аб афіцыйным старце праекта адбылося ў дзень заснавання самога Фонду 20 чэрвеня 2003 года.
Аб’ём бягучых матэрыялаў Вікікрыніц
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з данымі, прыведзеных на старонцы статыстыкі праекта[4], на 31 мая 2013 года ў ім мелася 48 моўных раздзелаў. Найбуйнейшымі з іх з’яўляліся:
- Рускі раздзел — 251 426 артыкулаў,
- Англійскі раздзел — 226 519 артыкулаў,
- Французскі раздзел — 100 314 артыкулаў,
- Партугальскі раздзел — 88 624 артыкула,
- Нямецкі раздзел — 74 001 артыкул.
З іншага боку, паводле даных Мета-вікі[5], на 5 ліпеня 2013 года ў Вікікрыніцах мелася 63 моўных раздзела, і першая пяцёрка раздзелаў выглядала так:
- Французскі раздзел — 1 376 760 артыкулаў,
- Англійскі раздзел — 956 868 артыкулаў,
- Нямецкі раздзел — 303 359 артыкулаў,
- Рускі раздзел — 259 120 артыкулаў,
- Італьянскі раздзел — 140 339 артыкулаў.
Колькасць артыкулаў не роўная ліку ўнікальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Вікікрыніцах. Так, напрыклад, аднаму твору «Дуброўскі» А. С. Пушкіна адпавядае 20 артыкулаў, якія з’яўляюцца 19 главамі аповесці, і адна старонка з’яўляецца зместам.
Крытэрыі значнасці матэрыялаў
[правіць | правіць зыходнік]Дэкларуецца[6], што Вікікрыніцы прызначаныя для захоўвання:
- Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі. У прыватнасці, Вікікрыніцы не прызначаныя для захоўвання тэкстаў, створаных удзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваных дзе-небудзь яшчэ.
- Перакладаў арыгінальных тэкстаў, у тым ліку перакладаў, зробленых удзельнікамі Вікікрыніц.
- Гістарычных дакументаў нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
- Каментарыяў да тэкстаў, у тым ліку, напісаных удзельнікамі Вікікрыніц.
- Бібліяграфічных спісаў, якія змяшчаюць працы аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.
Вікікрыніцы могуць захоўваць наступныя матэрыялы толькі пры ўмове, што яны з’яўляюцца часткай больш агульнай публікацыі:
- Матэматычныя даныя, формулы і табліцы.
- Зыходныя коды праграм.
- Статыстычныя даныя (напрыклад, вынікаў выбараў).
Зноскі
- ↑ How Wikipedia Works — ISBN 978-1-59327-176-3
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ а б https://www.alexa.com/siteinfo/wikisource.org
- ↑ Статистика Wikisources (руск.)
- ↑ Meta-wiki: List of Wikisources
- ↑ Гл. s:Викитека:Описание (руск.)