Карфагеніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карфагеніка
лац.: Carthaginensis
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Карфагеніка на карце
Рымскія правінцыі на Пірэнейскім паўвостраве пасля рэформы Дыяклетыяна

Карфаге́нская Іспа́нія (лац.: Hispania Carthaginiensis), або Карфаге́ніка (лац.: Carthaginiensis) — рымская правінцыя на Пірэнейскім паўвостраве.

Карфагеніка была ўтворана Дыяклетыянам у 283—289 гады ў рамках адміністрацыйнай рэформы. Дыяклетыян падзяліў Тараконскую Іспанію, якая ўзнікла на месцы правінцыі Блізкая Іспанія і Галісіі, на тры правінцыі:

Карфагеніка ахоплівала поўдзень былой Блізкай Іспаніі і Балеарскія астравы. Паўночная граніца праходзіла на поўнач ад гарадоў Сегабрыга, Сегонтыя (Сігуэнса), Уксама (Осма), Клунія (Карунія-дэль-Кандэ) і Палантыя (Паленсія). Граніцу з Галецыяй утварала рака Эсла. Адміністрацыйны падзел заставаўся нязменным да канца рымскага панавання ў V стагоддзі, толькі ў канцы IV стагоддзя Балеары сталі асобнай правінцыяй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Patrick Le Roux: L’armée romaine et l’organisation des provinces ibériques d’Auguste à l’invasion de 409, Paris 1982, S. 364ff.
  • Ángel Montenegro Duque / José María Blázquez Martínez: Historia de España, hrsg. Ramón Menéndez Pidal / José María Jover Zamora, Bd. 2: España romana, Madrid 1982, S. 260f.; Claudio Sánchez-Albornoz: Divisiones tribales y administrativas del solar del reino de Asturias en la época romana, in: ders., Orígenes de la nación española, Bd. 1, Oviedo 1972, S. 99f. (und Karte).
  • Franz Braun: Die Entwicklung der spanischen Provinzialgrenzen in römischer Zeit, Berlin 1909, S. 126—128.