Месяц (касмічная праграма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касмічная праграма «Месяц»)
Месяц-1Месяц-3
Месцы пасадак на Месяц: чырвоныя меткі для «Месяцаў», зялёныя - для «Апалонаў», жоўтыя - «Сервеераў».Самая першая ў гісторыі выява адваротнага боку Месяца, зробленая «Месяцам-3»
Праграма «Месяц»:

«Ме́сяц» — серыя савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Месяца і касмічнай прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.

Створаны для дасягнення паверхні Месяца і мяккай пасадкі на яе, вываду на калямесяцавую арбіту, транспарціроўкі месяцавых самаходных апаратаў, вяртання на Зямлю і іншага.

Дасягненні праграмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Месяц-1» (запуск 2.1.1959) — першая ў свеце АМС, запушчаная ў бок Месяца, першы штучны спадарожнік Сонца.
  • «Месяц-2» (запуск 12.9.1959) упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца (14.9.1959).
  • «Месяц-3» (запуск 4.10.1959) перадала на Зямлю фотаздымкі адваротнага боку[ru] Месяца (7.10.1959).
  • «Месяц-9» (запуск 31.1.1966) здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца (3.2.1966).
  • «Месяц-10» (запуск 31.3.1966) — першы штучны спадарожнік Месяца.
  • «Месяц-16» (запуск 12.9.1970) даставіла месяцавы грунт на Зямлю; гэта ж зрабілі «Месяц-20» і «Месяц-24».
  • «Месяц-17» (запуск 10.11.1970) даставіла на Месяц месяцавы самаходны апарат («Месяцаход-1»); гэта ж зрабіла «Месяц-21» з «Месяцаходам-2».

Усяго ў 1959—1976 запушчаны 24 «Месяцы».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Earth's Moon – Luna 3, First image of the far side of the Moon. NSSDC (24 сакавіка 2003). Праверана 22 August 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]