Перайсці да зместу

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы (Бжоза)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы
53°01′40″ пн. ш. 18°00′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Благачынне Q18327127?
Архітэктар Стэфан Цыбіхоўскі[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Бжоза Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.

У 1921 годзе былі распачаты намаганні па стварэнні новай рымска-каталіцкай парафіі ў Бжозе. 10 красавіка 1924 годзе кард. Эдмунд Дальбор заснаваў пяць новых парафій, у тым ліку парафію ў Бжозе.

26 кастрычніка 1925 годзе жыхары стварылі ў Бжозе касцельна-будаўнічы камітэт. 17 чэрвеня 1934 годзе, дзякуючы намаганням кс. Лачкоўскага і старасты быдгашцкага, пачалось будаўніцтва касцёла, вуглавы камень пад будаўніцтва асвяціў арцыбіскуп гнезненскі Антоні Лаўбіц. Храм быў пабудаваны на працягу 3 гадоў па праекце Стэфана Цыбіхоўскага і каштаваў 10 тыс. злотых.

У кастрычніку 1937 года кс. Казімір Стэпчынскі асвяціў касцёл у Бжозе, які стаў парафіяльным.

Падчас Другой сусветнай вайны нацысцкія ўлады адабралі храм у католікаў і перадалі яго пратэстантам. У лістападзе 1939 года апошні даваенны пробашч парафіі кс. Францішак Ксаверый Лачкоўскі быў забіты немцамі ў Фардонскай даліне смерці. Пасля заканчэння вайны касцёлы вярнулі католікам[1]

Зноскі