Касцёл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенскі Фарны касцёл

Касцёл (ад лац.: castellum «умацаванае месца, невялікая крэпаць») — традыцыйная назва храма рымска-каталіцкай царквы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у тым ліку ў Беларусі. У іншым значэнні — Рымска-Каталіцкая Царква як арганізацыя.

Пачаткі касцельнага будаўніцтва адносяцца да 4 ст., раней існавалі толькі хатнія касцёлы.

У акце асвячэння (кансекрацыі), які адпраўляе біскуп, касцёл атрымлівае імя патрона — у каталіцкай царкве гэта часцей за ўсё імя святога альбо Маці Божай.

У Каталіцкай царкве паводле значнасці адрозніваюцца наступныя касцёлы: базіліка, кафедра, калегіят, парафіяльны касцёл, фара, дапаможны касцёл i кляштарны касцёл.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]