Касцёл Святога Гіяцынта (Выбарг)
Славутасць | |
Касцёл Святога Гіяцынта (Рыцарскі дом) | |
---|---|
![]() | |
60°42′49,70″ пн. ш. 28°43′58,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Выбарг |
Ордэнская прыналежнасць | Мальтыйскі ордэн |
Будаўніцтва | XVI стагоддзе — 1799 |
Статус |
![]() |
![]() |
помнік архітэктуры (федэральны)
Касцёл Гіяцынта (Рыцарскі дом) — гатычны каменны будынак у Выбаргу на вуліцы Воднай Заставы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Самая старая частка цяперашняга комплексу, будынак манастырскай школы, быў пабудаваны напачатку XVI стагоддзя да перапланіроўкі горада ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
Рыцарскі дом
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XVII стагоддзя будынак быў перабудаваны. З таго перыяду выкарыстоўвалася як дваранскі сход горада і звалася Рыцарскім домам.
У 1710 годзе горад быў узяты рускімі войскамі. У 1721 годзе горад і суседнія землі былі далучаны да Расійскай імперыі.
Прыход Св. Гіяцынта
[правіць | правіць зыходнік]У 1799 годзе братам Мальтыйскага ордэна, заступнікам якога стаў імператар Павел I, было прадпісана прыняць на сябе акармленне прыходу Св. Гіяцынта ў Выбаргу[1]. Будынак быў перададзены прыходу і з 1802 года ў ім размяшчаўся касцёл Святога Гіяцынта. Пасля ўсталявання расійскай улады ў 1809 годзе на ўсёй тэрыторыі Фінляндыі і ўтварэння Вялікага Княства Фінляндскага ў распараджэнні святароў выбаргскага прыходу апынуліся ўсе каталікі Фінляндыі. Да 1860 года ў Выбаргу служылі святары дамініканскага ордэна з Літвы. Пасля паражэння Фінляндыі ў Савецка-фінскай вайне (1939—1940) прыход спыніў сваё існаванне.
Паваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе была праведзена рэстаўрацыя будынка, арыентаваная на вяртанне знешняга выгляду Рыцарскага дому (дваранскага сходу) і ліквідацыю пазнейшых перабудоў культавага збудавання. У ім размясцілася заснаваная ў 1969 годзе Дзіцячая мастацкая школа, якая з 2003 года перамешчана ў будынак музейнага цэнтра Эрмітаж-Выбарг. У наш час — карцінная галерэя.
У 1995 годзе будынак атрымаў статус аб'екта культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[2].
Агароджа
[правіць | правіць зыходнік]- Каваная агароджа касцёла Гіяцынта раней належала Старому кафедральнаму сабору і ўключана ў рэестр аб'ектаў культурнай спадчыны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Гіяцынта (Выбарг)
- Касцёл св. Гіяцынту на Ristikivi.ru