Касцёл Святога Казіміра (Крушын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Казіміра
53°09′20″ пн. ш. 17°50′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1908
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Крушын Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл быў пабудаваны ў 1908—1909 гадах у неагатычным стылі. Архітэктура храма тыповая для пратэстанцкіх цэркваў гэтай мясцовасці. Вежа касцёла размешчана нетыпова — ва ўсходняй частцы над прэсбітэрыем. У 1945 годзе храм перайшоў да каталіцкай парафіі ў Дамброўцы Новай.

Рашэннем арцыбіскупа Генрыка Мушынскага 29 чэрвеня 2000 года парафія ў Крушыне была створана і аддзелена ад тэрыторыі парафіі ў Дамброўцы Новай.

З 2000 года будынак паступова аднаўляўся. Вежа касцёла і значная частка яго сцен былі грунтоўна адрамантаваны. Былі адноўлены вітражы, адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю старадаўні гадзіннік 1909 года, а таксама звон, які атрымаў новую падвеску і электрамагнітны прывад. У 2005 годзе храм быў пакрыты новай керамічнай пліткай. З 2010 года вядзецца рамонт інтэр’еру касцёла.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]