Касцёл Святых Ганны і Барбары на Дольнім замку (Вільнюс)
Выгляд
Славутасць | |
Касцёл Святых Ганны і Барбары на Дольнім замку | |
---|---|
![]() | |
54°41′15″ пн. ш. 25°17′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Джавані Чыні[d] |
Заснавальнік | Жыгімонт II Аўгуст |
Дата заснавання | 1551 |
Дата скасавання | 1661 |
Касцёл Святой Ганны на Дольнім замку — помнік ранняй і позняй готыкі ВКЛ.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл на плошчы Віленскага Дольняга замка пачаў будавацца ў кан. XIV — пач. XV стст. У 1551 годзе па загадзе Жыгімонта II Аўгуста пачытаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла Святых Ганны і Барбары. У 1661 годзе незавершаны дагэтуль храм быў разабраны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Першы храм часоў Ягайлы быў амаль ідэнтычны першаму касцёлу Св. Станіслава: прамавугольны невялікі кафалікон умацаваны контрфорсамі і падзелены чатырма апорнымі слупамі на 3 нефы, з выцягнутай гранёнай апсідай з поўдня і квадратнай вежай з захаду. Храм Жыгімонта II будаваў італьянскі архітэктар Дж. Чыні ў стылі рэнесансу са шматлікімі элементамі готыкі. З-за смерці караля-фундатара храм так і не быў дабудаваны.