Каталог паштовых марак
Выгляд
Каталог паштовых марак — спіс інфармацыі аб паштовых марках, складзены з мэтай палягчэння іх пошуку і класіфікацыі па розных прыкметах.
З развіццём філатэліі як галіны калекцыянавання ў каталогах, акрамя апісанняў і цэн, пачалі з'яўляцца дадатковыя падрабязнасці аб тавары. Каталогі пачалі ілюстраваць (спачатку чорна-белымі малюнкамі, пазней у колеры), у іх з'явіліся даты паштовых эмісій, тыпы друку, наклады, разнавіднасці паштовых марак і г.д.
Першы каталог марак з'явіўся ў верасні 1861 года ў Страсбургу (Францыя) стараннямі мясцовага кнігагандляра Оскара Бержэ-Леўро.