Перайсці да зместу

Каталонскі асёл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталонскі асёл

Каталонскі асёл (Equus asinus var. catalana) — знікаючая парода аслоў у Каталоніі (Іспаніі). У наш час каталонскія аслы насяляюць галоўным чынам поўнач Іспаніі, правінцыю Барселона, затым мясцовасці Алот і Пучсерда[1].

Парода была выведзена ў раннім Сярэднявеччы і хутка стала папулярнай дзякуючы асаблівай цягавітасці і сіле жывёл. У перыяд найбольш магутнага развіцця індустрыі ў ЗША (XVIII—XIX стагоддзе) амерыканцы спецыяльна закуплялі каталонскіх аслоў для выкарыстання тых на чыгуначных будоўлях і руднях.[2] З пачаткам сусветнай індустрыялізацыі ў XX стагоддзі рабочыя жывёлы былі паступова заменены тэхнікай, попыт на каталонскіх аслоў рэзка ўпаў. З 50 000 аслоў у наш час засталіся толькі каля 400 асобін, з іх амаль 100 — за межамі Каталоніі. Сярэдні кошт аднаго асла складае ў наш час 6000 еўра.[2]

Зноскі

  1. ↑ А. Ф. Доброхотов. Ослы // Частное животноводство. — Л.: Сельхозгиз, 1935. Архівавана 28 жніўня 2013 года.
  2. 1 2 Мария Голова. Каталонские ослы вымирают. infox.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 22 мая 2009.