Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам
Агульныя звесткі
Дата 19 мая 2024
Час 13:30
Месца Усходні Азербайджан
Загінулыя 8 (усе)[1]
Паветранае судна
Мадэль Bell 212
Пункт вылету Giz Galasi Dam[d]
Пункт прызначэння Тэбрыз
Пасажыры 3
Экіпаж 5

19 мая 2024 года ў 13:30[2] пад Варзаканам (Іран) па шляху ў Тэбрыз разбіўся верталёт Bell 212[3]. Ён перавозіў прэзідэнта краіны Ібрагіма Раісі, міністра замежных спраў Хасейна Аміра-Абдалахяна, губернатара Усходняга Азербайджана Малека Рахмаці і Вярхоўнага лідара Усходняга Азербайджана Махамеда Алі Але-Хашэма.

Інцыдэнт адбыўся, калі Раісі падарожнічаў па іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, недалёка ад горада Джульфа, размешчанага на мяжы з Азербайджанам. Падчас візіту прэзідэнт прысутнічаў на цэрэмоніі адкрыцця памежнай Худаферынскай і Гыз-Галаскай ГЭС і сустрэўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым[4][5].

У супярэчлівых паведамленнях гаворыцца, што верталёт разбіўся альбо каля Джульфы, альбо на ўсход ад вёскі Узі[6].

Іранскае тэлебачанне паведаміла, што выратавальныя аперацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі з-за густога лесу, а таксама неспрыяльных умоў надвор’я, такіх як праліўны дождж, туман і моцны вецер[4]. Для дапамогі ў пошуках верталёта мабілізаваны дроны, пошукава-выратавальныя атрады і спецыяльна навучаныя сабакі[7]. Усяго задзейнічана сорак каманд ратавальнікаў[8]. На наступны дзень стала вядома, што верталёт быў знойдзены цалкам згарэлым, на месцы крушэння «не было ніякіх прыкмет жыцця»[9]. Выжылых не было[10].

Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер[11]. У Іране была абвешчаная пяцідзённая агульнанацыянальная жалоба[12].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gambrell, Jon (21 May 2024). "Iran's president and foreign minister die in helicopter crash at moment of high tensions in Mideast". AP.
  2. Motamedi, Maziar. Search under way after helicopter carrying Iran's president Raisi crashes. Al Jazeera (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
  3. Bell 212: The missing helicopter carrying Iran’s president
  4. а б Helicopter carrying Iran's president suffers a 'hard landing,' state TV says without further details (англ.). AP News (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 мая 2024.
  5. "Helicopter carrying Iran's president Raisi makes rough landing, says state TV". Reuters. 2024-05-19.
  6. Gambrell, Jon. Helicopter carrying Iran's president suffers a 'hard landing,' state TV says, and rescue is underway. Associated Press (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
  7. Iran Says Helicopter Carrying Its President Is Missing After 'Difficult Landing'. The Wall Street Journal (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
  8. Makoii, Akhtar; Abrahams, Jessica (2024-05-19). "Iranian president Ebrahim Raisi 'missing' after helicopter makes hard landing". The Telegraph [брытанская англійская]. ISSN 0307-1235. Архівавана з арыгінала 19 May 2024. Праверана 2024-05-19.
  9. 'No sign of life' at Raisi helicopter wreck site - state TV. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 мая 2024.
  10. 'No signs of helicopter’s occupants being alive': Red Crescent. Al Jazeera (20 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 May 2024.
  11. Исполнять обязанности президента Ирана после гибели Ибрагима Раиси до выборов будет вице-президент Мохаммад Мохбер (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 мая 2024.
  12. In divided Iran, president’s death met by muted mourning and furtive celebration