Ібрагім Раісі
| Ібрагім Раісі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| перс.: ابراهیم رئیسی | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d] | ||||||
| Пераемнік | Mohammad Jafar Montazeri[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Q65198468? | ||||||
| Пераемнік | Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Mostafa Mohaqeq Damad[d] | ||||||
| Пераемнік | Q61065877? | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Abbas Vaez-Tabasi[d] | ||||||
| Пераемнік | Ahmad Marvi[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Sadegh Larijani[d] | ||||||
| Пераемнік | Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Хасан Рухані | ||||||
| Пераемнік | Масуд Пезешкіян | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Mohammad Salimi[d] | ||||||
| Пераемнік | Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
14 снежня 1960 |
||||||
| Смерць |
19 мая 2024[1] (63 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | перс.: ابراهیم رئیسالساداتی | ||||||
| Жонка | Jamileh Alamolhoda[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам[4] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | raisi.ir (перс.) | ||||||
Сеед Ібрагім Раісі (перс.: سید ابراهیم رئیسی, 14 снежня 1960, Мешхед — 19 мая 2024[1], Bakrabad Rural District[d], Усходні Азербайджан) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Ірана. Прэзідэнт Ірана (2021—2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 снежня 1960 года ў Мешхедзе. У 1980 годзе Ібрагім Раісі атрымаў рэлігійную адукацыю і пачаў будаваць сваю кар’еру ў новай прававой сістэме, якая наступіла пасля Ісламскай рэвалюцыі. У 1985 годзе пераехаў жыць у Аан, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора горада. У 1988 годзе прымаў удзел у арганізацыі пакарання праціўнікаў рэжыму, у тым ліку і членаў Арганізацыі маджахедаў іранскага народа. З 1989 па 1994 год займаў пасаду пракурора Тэгерана. У 1994 годзе яго павысілі да начальніка генеральнай інспекцыі Ірана[5].
У 2004 годзе Ібрагім Раісі быў прызначаны намеснікам пракурора Ірана. У 2005 годзе прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад прапанаваў яму пасаду міністра бяспекі, але той адмовіўся. У жніўні 2014 года Раісі стаў генеральным пракурорам Ірана. У сакавіку 2016 года ён сышоў у адстаўку з гэтай пасады і ўзначаліў адзін з самых багатых фондаў ісламскага свету Астан-і Кудс Разаві. У маі 2017 года стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Ірана[6], але прайграў Хасану Рухані.
У 2019 стаў кіраўніком судовай улады.
На выбарах у чэрвені 2021 года зноў вырашыў балатавацца і перамог з істотным адрывам. За Раісі было аддадзена больш за 17,8 мільёна галасоў. Яго галоўнага суперніка Махсена Разалі, які ў мінулым узначальваў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), падтрымалі больш за 3,3 мільёна выбаршчыкаў[7].
19 траўня 2024 года загінуў у авіякатастрофе ў правінцыі Усходні Азербайджан. Пахаваны ў Мешхедзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 سید ابراهیم رئیسی شهید شد — خبرگزاری مهر, 2024. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Iran buries late president at shrine in home city of Mashhad — BBC Online. Праверана 26 мая 2024.
- ↑ President Raeisi laid to rest at Imam Reza (AS) Shrine — Press TV, 2024.
- ↑ شرح زندگی Праверана 20 мая 2024.
- ↑ فرارو | ابراهیم رئیسی کیست؟
- ↑ Iran’s conservatives scramble to find a presidential candidate | Gareth Smyth | AW(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 19 чэрвеня 2021.
- ↑ «Палач» для Запада: кто станет новым президентом Ирана