Катастрофа Bombardier E-11 у Газні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа ў Газні
E-11A ВПС ЗША, ідэнтычны таму, што разбіўся.
E-11A ВПС ЗША, ідэнтычны таму, што разбіўся.
Агульныя звесткі
Дата 27 студзеня 2020
Час 8:40 UTC
Прычына невядома
Месца Афганістан Газні (Афганістан)
Загінулыя 2[1] [2]—3[3] (усе)
Параненыя 0
Паветранае судна
Мадэль Bombardier E-11A
Авіякампанія Злучаныя Штаты Амерыкі ВПС ЗША
Пункт вылету Kandahar International Airport[d][5]
Пункт прызначэння Афганістан Кандагар
Бартавы нумар 11-9358
Дата выпуску 2009
Пасажыры 0—1
Экіпаж 2[4]
Выжылых 0

Катастрофа Bombardier E-11 у Газні — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася на ўсходзе Афганістана. Першапачаткова памылкова паведамлялася пра падзенне пасажырскага авіялайнера авіякампаніі Ariana Afghan Airlines[6][7], але пазней высветлілася, што разбіўся самалёт Bombardier E-11A, які належаў ВПС ЗША[8][9]. Абодва пілоты на яго борце загінулі[2].

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Bombardier E-11A — ваенная мадыфікацыя самалёта Bombardier Global Express; рэгістрацыйны нумар 11-9358, серыйны 9358. Першы палёт здзейсніў у 2009 годзе. Самалёт знаходзіўся ў эксплуатацыі 430-й экспедыцыйнай электроннай баявой эскадрыльі ў якасці баявога вузла паветранай сувязі (BACN)[10]. Усяго ў ВПС ЗША выкарыстоўваліся 4 такіх самалёта, усе ў Афганістане. Апаратура сувязі на такіх самалётах займаецца перадачай паведамленняў і даных паміж рознымі наземнымі групамі і сістэмамі сувязі[11].

Катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

Борт 11-9358 знаходзіўся на вышыні каля 12 500 метраў[12], такая вышыня недасяжна для сродкаў СПА руху «Талібан»[13][14].

Самалёт разбіўся каля 13:10 па мясцовым часе (08:40 UTC) на тэрыторыі правінцыі Газні, прыкладна ў 130 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Кабула, побач з паселішчам "Sado Khelo"[15].

Прадстаўнік ВПС ЗША ў Афганістане паведаміў аб адсутнасці прыкмет таго, што самалёт быў збіты[2].

Загінулі абодва пілота борта 11-9358 — 46-гадовы камандзір экіпажа, падпалкоўнік Пол К. Вос (англ.: Paul K. Voss) і 30-гадовы памочнік камандзіра, капітан Раян С. Фанеуф (англ.: Ryan S. Phaneuf)[1][16]. Па некаторых даных, ахвярай таксама стаў агент ЦРУ Майкл Д’Андрэа[3]. Першапачаткова паведамлялася аб 5-6 ахвярах[17].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскія ваенныя ўлады пачалі расследаванне прычын катастрофы[18].

28 студзеня ваенныя ЗША наведалі месца катастрофы, забралі бартавы самапісец і знішчылі абломкі самалёта[16][19].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Jeff Seldin. US Recovers Bodies of Military Personnel Killed in Afghanistan Plane Crash (англ.). Voice of America (28 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
  2. а б в U.S. Plane Goes Down In Afghanistan, Prompting Wave Of Questions, Contradictions (англ.). NPR.org (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  3. а б Организатор убийства генерала Сулеймани погиб в Афганистане в авиакатастрофе Архівавана 28 студзеня 2020. // ИноСМИ, 28 января 2020
  4. Norman, Greg. [https: //www.foxnews.com/world/us -military-plane-crashes-in-afghanistan US military plane crashes in Afghanistan with 5 onboard, official says] (англ.). Fox News (27 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
  5. Aviation Safety Network accident description Праверана 29 студзеня 2020.
  6. Источник // www.kommersant.ru
  7. США подтвердили гибель своего военного самолёта в Афганистане. РБК (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  8. U.S. recovers remains from Afghanistan plane crash, verifying identities: officials (англ.). Reuters (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  9. Welle (www.dw.com), Deutsche. В Афганистане разбился американский военный самолёт | DW | 27.01.2020. DW.COM (7 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  10. https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html
  11. https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html
  12. https://www.newsweek.com/navy-seals-recover-two-bodies-us-plane-wreckage-taliban-held-territory-1484412
  13. https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html "... an altitude high above the range of any Taliban weaponry"
  14. https://www.bbc.com/news/world-asia-51264744 "But the Taliban are not believed to have the sorts of anti-aircraft missiles needed to bring down a high-flying aircraft."
  15. US says mystery crash in Afghanistan was US Air Force plane. AP NEWS (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  16. а б Brian W. Everstine. DOD Identifies Airmen Killed in E-11 Crash (англ.). Air Force Magazine (29 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
  17. Талибы взяли ответственность за сбитый самолет ВВС США. lenta.ru. Праверана 30 студзеня 2020.
  18. Howard Altman, Kent Miller. Air Force E-11A aircraft goes down in eastern Afghanistan; US military investigating (англ.). Military Times (27 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
  19. https://www.newsweek.com/navy-seals-recover-two-bodies-us-plane-wreckage-taliban-held-territory-1484412

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]