Талібан
Jump to navigation
Jump to search
Талібан — ісламскі суніцкі рух, зарадзіўся ў Афганістане сярод пуштунаў ў 1994 годзе. У 1996-2001 кіраваў большай часткай Афганістана, утварыўшы дзяржаву пад назвай Ісламскі Эмірат Афганістан, і рэгіёнам Вазірыстан на поўначы Пакістана (Ісламская Дзяржава Вазірыстан) з 2004 года. Дыпламатычна дзяржава талібаў была прызнаная трыма краінамі: Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, Пакістанам і Саудаўскай Аравіяй.
Саветам Бяспекі ААН лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй.