Качкор-Ата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Качкор-Ата
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1952
Плошча
  • 4,85 км²
Вышыня цэнтра
600 м
Насельніцтва
  • 14 814 чал. (2009)[1]
Паштовыя індэксы
715622
Качкор-Ата на карце Кыргызстана
Качкор-Ата (Кыргызстан)
Качкор-Ата
Качкор-Ата (Кыргызстан)
Качкор-Ата

Качкор-Ата (кірг.: Кочкор-Ата) — горад у Наакенскім раёне Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Заснаваны як пасёлак у 1952 годзе. Статус горада раённага падпарадкавання атрымаў 1 чэрвеня 2003 года. Горад размешчаны на раўніне (600—800 метраў над узроўнем мора). Размешчаны ўздоўж трасы Ош — Бішкек, за 525 км ад Бішкека, за 56 км — ад цэнтра вобласці Джалал-Абада, за 13 км — ад раённага цэнтра Масы, за 16 км — ад мяжы Узбекістана. Клімат — умерана кантынентальны. Умерана цёплая зіма, сухое і ўмерана спякотнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені −2 °C, ліпені — каля +30 °C. Гадавая колькасць ападкаў складае 300—400 мм.

Зноскі

  1. census of Kyrgyzstan 2009