Перайсці да зместу

Каэрканельскі каменны форт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Каэрканельскі каменны форт
ірл.: Cathair Chonaill[1]
Рэшткі Каэрканела
Рэшткі Каэрканела
53°02′27″ пн. ш. 9°08′23″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання X стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каэрканел (ірл.: Cathair Chonaill, англ.: Caherconnell Stone Fort, Caherconnell) — ірландскі форт, размешчаны ў графстве Клэр, таксама класіфікуецца як крэпасць. Форт з’яўляецца адной з так званых «круглых крэпасцяў» — старажытных ірландскіх крэпасцяў, якія будавалі ў часы жалезнага веку і ранняга сярэднявечча. Замак пабудаваны на карставых вапняковых землях, непрыдатных для сельскай гаспадаркі. Зараз большая частка аб’екта разбурана.

Пабудова ўяўляе з сябе каменную сцяну, збудаваную ў выглядзе круга дыяметрам 42 м. Сцены таўшчынёй да 3 м. Сцяна зроблена з мясцовага вапняка. Уваход у крэпасць размешчаны на ўсходзе. У сярэдзіне крэпасці ёсць рэшткі ўнутраных сцен, таўшчынёй каля 1 м. Крэпасць падобна да іншых круглых крэпасцяў Ірландыі, такіх як Кагермор і Кагермакнагтэн. Гэтыя «круглыя крэпасці» выкарыстоўваліся доўгі час — аж да позняга сярэднявечча.

Археалагічныя раскопкі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе ў крэпасці Каэрканел праводзіліся археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Грагама Гала. Радыёвуглеродным аналіз рэшткаў дрэва дазволіў датаваць частку збудаванняў пачаткам Х стагоддзя. Знойдзеныя артэфакты сведчаць, што збудаванне выкарыстоўвалася ў Х—XIII стагоддзях. Некаторыя аб’екты былі пабудаваны ў пачатку XV стагоддзя. Як мяркуюць археолагі, у XIV стагоддзі крэпасць пакінулі, але затым яна зноў стала дзеючай. Падчас раскопак знойдзены рэшткі кузні і рэшткі прадметаў, якія былі досыць рэдкімі і дарагімі ў Сярэднявеччы. Месца, дзе размешчана крэпасць, ізалявана і доўгі час не адчувала англа-нармандскага ўплыву і не знаходзілася пад кантролем у Англіі.

Акрамя сярэднявечных артэфактаў, былі знойдзены артэфакты жалезнага і бронзавага вякоў, эпохі неаліту. Відавочна абарончае збудаванне існавала тут яшчэ ў вельмі старажытныя часы.

Зараз гэта збудаванне адкрыта для наведвання турыстаў, на тэрыторыі помніка праходзяць практыку студэнты-археолагі.

Зноскі

  1. Placenames Database of Ireland — 2008.
  • Placenames Database of Ireland
  • Hull, Graham; Comber, Michelle (24 July 2008), Caherconnell Cashel, Caherconnell, Carron, Co. Clare, Final Archaeological Excavation Report (PDF)
  • Carthy, Hugh (2011). Burren Archaeology. The Collins Press. ISBN 9781848891050.
  • Comber, M., Caherconnel, Co. Clare — A Cashel of Continuous Use?, in: The Other Clare, Vol. 35, p. 20-25, August 2011, ISSN 0332-088X.