Каянскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Замак
Каянскі замак
Руіны Каянскага замка
Руіны Каянскага замка
64°13′45″ пн. ш. 27°43′58″ у. д.HGЯO
Краіна Фінляндыя
Заснавальнік Ісак Бем
Першае згадванне 1604
Будаўніцтва 16051666 гады
Стан Руіны, пабудаваны мост праз замак
Сайт Афіцыйны сайт

Каянскі замак (Фінляндыя)
Каянскі замак
Каянскі замак

Каянскі замак (шведск.: Kajaneborg, фінск.: Kajaanin linna) — шведскі замак у горадзе Каяані на цэнтральнай частцы сучаснай Фінляндыі. Разбураны ў час Паўночнай вайны, быў часткова адбудаваны наноў у 20 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замкавы мост праз Каянскі замак

Заснаваны у 1604 годзе на маленькім востраве Амакоскі аднайменнай ракі, замак быў перабудаваны і ўмацаваны ў сярэдзіне 16 ст. З-за сваёй аддаленасці ад шведскіх палітычных і культурных цэнтраў, замак стаў месцам спасылкі палітычных зняволеных. Сярод вязняў замка ў розны час былі паэт Ларс Віваліус і гісторык Ёханес Месеніус, які жыў у замку ў цяжкіх умовах з 1616 па 1635 гады.

24 лютага 1716 года у ходзе Паўночнай вайны Каяскі замак быў захоплены і разбураны рускімі войскамі. Па ўмовах Ніштацкага мірнага дагавора паміж Расіяй і Швецыяй, замак зноў перайшоў да шведаў, аднак разбурэнні былі настолькі сур'ёзнымі, што яго не сталі адбудоўваць нанова. Часткова адноўлены ён быў толькі ў 20 ст..

У 1917 годзе на востраве была пабудавана гідраэлектрастанцыя. Першы драўляны мост на вяршыні руін быў пабудаваны у 1845 годзе. Да 1937 замак-востраў стаў падмуркам для новага дарожнага мосту з бетону. Мост называўся «замкавым» і першапачаткова быў адзіным мастом праз раку Каян. Пасля будаўніцтва іншых мастоў, рух праз замкавы мост скараціўся і ўлады распрацавалі планы знесці мост і правесці належнае аднаўлення помніку.

У цяперашні час муніцыпальныя ўлады Каяані і Музейнае ведамства Фінляндыі сумесна праводзяць работу па даследаванні замка, яго рэстаўрацыі і павышэнню турыстычнай прывабнасці.