Каёт
Выгляд
| Каёт | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Canis latrans Say, 1823 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каёт, таксама Лугавы воўк (Canis latrans) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Назва паходзіць ад ацтэкскага coyotl, «боскі сабака». Лацінская назва віду азначае «сабака, які брэша».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Па памерах каёт прыкметна саступае звычайнаму ваўку. Даўжыня цела — 75-100 см, хваста — каля 30 см, вышыня ў карку — 50 см; маса — да 21 кг. Як і ў іншых дзікіх сабак, у каёта стаячыя вушы і доўгі пушысты хвост.
Футра даўжэйшае, чым у ваўка. Афарбоўка бурая з чорнымі і шэрымі кропачкамі, на пузе — вельмі светлая. Канец хваста чорны.
