Кванзаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кванза (таксама Кваанза, Кванзаа) — адзін з афраамерыканскіх фестываляў, які ўяўляе сабой тыдзень пераднавагодніх урачыстасцяў, што доўжыцца па традыцыі з 26 снежня (гэта значыць адразу пасля Каталіцкага Ражства) да 1 студзеня кожнага года. Галоўная мэта свята — падтрымка, развіццё і захаванне афрыканскіх традыцый, якія прыйшлі ў Паўночную Амерыку (ЗША) разам з неграмі-рабамі ў XVII—XIX стагоддзях. Назва свята паходзіць ад выразу на суахілі «матунда я кванза», што ў перакладзе азначае «першыя плады». Само свята, аднак, было уведзена змагарамі за правы чарнаскурых у ЗША толькі ў 1966—1967 гг. Яго адзначаюць каля 15 % афраамерыканцаў або каля 2 % насельніцтва ЗША. Падчас свята вельмі папулярная афрыканская сімволіка.