Кварта (адзінка аб’ёму)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кварта, адзінка аб'ёму)

Кварта (ад лац.: quarto (pars) – чвэрць) – ¼, пасудзіна і адначасова адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці.

Кварта як адзінка вымярэння вадкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага да 1766 г. раўнялася ¼ гарца (адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у Вялікім княстве Літоўскім, у якую ўмяшчалася 3,28 л. вадкасці). Кварта ў той час была роўнай 0,82 л. У 1766 г. сойм зацвердзіў новую меру гарца – малы (шынкавы), роўны 2,8237 л. (адпаведна кварта пачала ўмяшчаць 0,70577 л.) і ў 2 разы большы – вялікі (цэхавы), роўны 5,6474 л. 144 малыя (шынкавыя) гарцы складалі віленскую бочку – 406,54 л. Адзінка, у 4 разы меншая за кварту, называлася кватэрка.