Кейлі Мак-Кіаўн
Кейлі Мак-Кіаўн | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзілася |
12 ліпеня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 175 см[2] |
Вага | 60 кг[2][1] |
![]() |
Кейлі Рочэл Мак-Кіаўн (англ.: Kaylee Rochelle McKeown; нар. 12 ліпеня 2001, Рэдкліф, Квінсленд) — аўстралійская плыўчыха, чатырохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024, 4-разовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Юнацкіх алімпійскіх гульняў 2018 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На чэмпіянаце свету ў Будапешце ў 2017 годзе ў складзе змешанай эстафеты комплексным плаваннем заваявала першую для сябе сур’ёзную ўзнагароду — сярэбраны медаль. На юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Буэнас-Айрэсе стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 50 метраў на спіне, а таксама заваявала яшчэ тры ўзнагароды рознай вартасці.
На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу заваявала два медалі, у асабістых спаборніцтвах сярэбраны медаль на дыстанцыі 200 метраў на спіне, саступіўшы пераможцы амерыканскай спартсменцы Рэган Сміт 2,57 секунды. У камбінаванай жаночай эстафеце 4×100 таксама атрымала сярэбраны медаль.
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваявала тры залатыя медалі, у тым ліку на абедзвюх дыстанцыях на спіне. На дыстанцыі 100 метраў на спіне ўстанавіла ў фінале алімпійскі рэкорд (57.47). Мак-Кіаўн стала першай у гісторыі аўстралійкай, якая выйграла алімпійскае золата ў плаванні на спіне.
На чэмпіянаце свету 2022 года ў Будапешце заваявала серабро на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем, уступіўшы амерыканцы Аляксандры Уолш. Там жа выйграла золата на дыстанцыі 200 метраў на спіне з вынікам 2:05,08, усяго на 0,04 сек апярэдзіўшы амерыканку Фібі Бейкан. Яшчэ два сярэбраныя медалі Мак-Кіаўн заваявала ў эстафетах.
На чэмпіянаце свету 2023 года ў Фукуоку выйграла тры залатыя медалі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў на спіне, а таксама два сярэбраныя эстафеты.