Келасурская сцяна
Келасурская сцяна — руінаванае абарончае збудаванне, якое працягнулася ад ракі Келасур па цяснінах і гарах Абхазіі да вусця ракі Інгуры.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня сцяны складае 160 км, што перавышае іншыя каўказскія аналагі (Дэрбенцкая сцяна), але саступае даўжыні вялікай гарганскай сцяне. Колькасць вежаў уздоўж сцяны ацэньваецца па-рознаму, аж да некалькіх соцень. Кожная такая вежа была мініяцюрнай крэпасцю, вышынёй 8-12 м з трыма радамі байніц. Сёння ад вялікага сярэднявечнага абарончага збудавання, якое апяразвае Сухум, засталіся рэдкія разваліны асобных вежаў і крэпасцей.
Разваліны прамавугольнай у плане Келасурскай вежы з валуноў, змацаваных вапнавым растворам, захаваліся адразу за ўсходняй мяжой Сухума, ля вусця ракі Келасур. Больш за ўсё абарончых збудаванняў засяроджана ў пачатку сцяны — ад ракі Келасур да ракі Моква. На гэтыя амаль 60 км прыходзіцца больш за 200 вежаў, з якіх каля 100 — у добрым стане, астатнія моцна разбураныя. Адлегласць паміж вежамі 40-120 м, у перасечанай мясцовасці — 300 м і больш. На працягу астатняй адлегласці да Інгура стаяць толькі 4 асобныя вежы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі версій узнікнення гэтага збудавання: мінгрэльская і візантыйская.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэлевізійная праграма канала «Расія-Культура» — «Шукальнікі: Вялікая Абхазская сцяна», 18.11.2012 года.
- Mandalay.be: «Вялікая Абхазская сцяна: Фатаграфіі» Архівавана 13 жніўня 2009.
- Абхазская інтэрнэт-бібліятэка: «Келасурская (Вялікая Абхазская) сцяна»(недаступная спасылка)