Кельтэмінарская культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кельтэмінарская культура — неалітычная культура аселых еўрапеоідных рыбаловаў, якія жылі ў паўднёвым Прыараллі ў VI—III тысячагоддзях да нашай эры [1][2][3][4]. Знаходкі на плато Усцюрт, якія раней уключалі ў склад кельтэмінарскай культуры, вылучаныя ў айдабольскую культуру эпохі мезаліту і неаліту[5].

Шэраг даследчыкаў лічыць гэтую культуру роднаснай культуры ямачна-грабеністай керамікі і адносяць да фіна-угорскіх народаў[6].

Кельтэмінарцы ўпрыгожвалі сябе каралямі з ракавін. Выраблялі каменныя сякеры трапецападобнай формы і мініяцюрныя крэмневыя наканечнікі стрэл. Гліняныя пасудзіны для варэння ежы яны рабілі без дапамогі ганчарнага круга.

Кельтэмінарцы жылі ў велізарных дамах (плошча 24х17 і вышынёй 10 м), у якіх змяшчалася цэлая радавая абшчына прыкладна ў 100—120 чалавек. Гаспадарка — аселае рыбалоўства і паляванне.

Зноскі

  1. Келтеминарская культура // БРЭ. Т. 13. М., 2009.
  2. Андроновская культура // БРЭ. Т. 1. М., 2005.
  3. Дашлы // БРЭ. Т. 8. М., 2007.
  4. Алекшин В. А. Археология Средней Азии Архівавана 5 кастрычніка 2008.
  5. Каменный век Устюрта
  6. Древние цивилизации Востока и степные племена в свете данных археологии