Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія
Выгляд
Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Грэцыя |
Епархіяльны цэнтр | Керкіра |
Заснавана | X стагоддзе |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | мітрапаліт Керкірскі і Паксійскі Нектарый (Довас) (з 10 кастрычніка 2002 года) |
Кафедральны храм | Сабор Панагія Спіліётыса |
Сайт | imcorfu.gr |
Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія (грэч. Ιερά Μητρόπολις Κερκύρας, Παξών και Διαποντίων Νήσων) — адна з найстаражытных епархій Эладскай праваслаўнай царквы.
Заснавана не пазней за X стагоддзе на востраве Керкіра з цэнтрам у горадзе Керкіра. Першы архіепіскам Арсеній Керкірскі (†953) прыоічаны ў ліку святых.
З 1864 года, пасля ўтварэння Грэчаскай дзяржавы і перадачы горада і ўсяго вострава з-пад пратэктарата Вялікабрытаніі ў дар грэчаскаму каралю Георгу I, кафедральным храмам Керкірскай мітраполіі стаў Сабор Панагія Спіліётыса.
У юрысдыкцыю епархіі ўвайшлі праваслаўныя прыходы і манастыры на востраве Керкіра, востраве Паксас і найбліжэйшых астравоў — Эрыкусы, Афоні, Мафракі, Аўліёты.
Біскупы
[правіць | правіць зыходнік]- Арсеній Керкірскі († 953[1])
- Георгій Керкірскі (XII стагоддзе)
- Георгій Вардан (1219—1232[2])
- Васіль Керкірскі (XV стагоддзе)
- Афінагор (Спіру) (22 снежня 1922 — 30 жніўня 1930)
- Мяфодзій (Кантастанас) (18 красавіка 1942 — 26 чэрвеня 1967[3])
- Цімафей (Трывізас) (4 мая 1984 — 15 сакавіка 2002[4])
- Нектарый (Довас) (з 10 кастрычніка 2002 года)
Манастыры
[правіць | правіць зыходнік]- Манастыр Святой Параскевы, жаночы[5][6]
- Улахернскі манастыр (Μονή της Βλαχέρνας Κέρκυρας)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Арсеній Керкірскі
- ↑ Вардан.html Георгій Вардан
- ↑ Мяфодзій (Кантастанас) Керкірскі і патрыярх Алексій I (Сіманскі). Да 50-годдзю іх перапіскі 1961 года.
- ↑ Адышоў да Бога мітрапаліт Керкірскі Цімафей (Трывізас)
- ↑ Ιερά Μονή Αγίας Παρασκευής στους Σγουράδες Κέρκυρας Архівавана 7 красавіка 2014. (грэч.)
- ↑ Валерыя Патапава Востраў на востраве