Клайд Гецці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клайд Гецці
Пол мужчынскі
Поўнае імя Клайд Алехандра Гецці
Спецыялізацыя паветраная акрабатыка
Нарадзіўся 22 верасня 1961(1961-09-22) (62 гады)
Грамадзянства
Гады кар’еры 1989–наш час
Рост 170 см
Вага 68 кг

Клайд Гецці (англ.: Clyde Getty, 22 верасня 1961) — аргенцінскі фрыстайліст, які выступае ў паветранай акрабатыцы, удзельнік Аліпмпійскіх гульняў 2002 і 2006 гадоў.

Біяграфія і кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ролі, штат Паўночная Караліна, ЗША ў сям'і аргентынцаў.

У 1989 годзе трапіў у нацыянальную зборную ЗША па фрыстайлу і ўваходзіў у яе па 1997 год. Свій першы скачок на міжнародных спаборніцтвах здзейсніў 17 снежня 1989 года на этапе Кубка свету ў французскім Ля-Плане. У 1992 годзе стаў другім на чэмпіянаце ЗША. У сезоне 1995/1996 тры разы трапляў у дзесятку лепшых на Кубку Паўночнай Амерыкі. Калі пад канец 1990-х больш не змог канкурыраваць у амерыканскай зборнай, ён вырашыў прасіць аргенцінскае грамадзянства. Дзякуючы змене грамадзянства, ён атрымаў права выступіць на Алімпійскіх гульнях 2002 года.

На Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці ён заняў апошняе – 25 месца. Праз чатыры гады Клайд зноў удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе таксама стаў апошнім – 28-м. Выступіўшы ў Турыне, ён стаў самым узроставым удзельнікам алімпійскіх спаборніцтваў па фрыстайлу за увесь час іх правядзення, на момант удзелу яму было 44 гады і 152 дні. Падчас выканання свайго другога скачка ён упаў пры прызямленні, але ў момант падскочыў і ўскінуў рукі ўгору, вітаючы гледачоў, якія вельмі перапалохаліся[1].

Клайд жыве ў Боўлдэры, штат Каларада, працуе прыватным выкладчыкам і лыжным інструктарам. Ён мае сваю кансалцінгавую фірму «Getty Information Systems», якая працуе ў сферы камп'ютэрных сістэм.

Нягледзячы на свой узрост, ён дагэтуль удзельнічае ў спаборніцтвах па фрыстайлу, з'яўляючыся самым узроставым спартсменам у гісторыі свайго віду спорта. Акрамя таго, аргенцінец у сезоне 2011/2012 дасягнуў свайго лепшага выніку ў Кубку свету – 17 месца на этапе ў канадскім Калгары.

Клайд меў магчымасць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Сочы і пабіць свой жа рэкорд самага ўзроставага ўдзельніка, але квоту, якую далі зборнай Аргенціны, у той жа вечар адмянілі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]