Солт-Лэйк-Сіці
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Солт-Лэйк-Сіці (англ.: Salt Lake City) — горад у ЗША, сталіца і буйнейшы горад штата Юта. Размешчаны на поўначы штата каля Вялікага Салёнага возера. Знаходзіцца ў даліне, акружанай горамі Уосатч і Окуір; размешчаны на вышыні каля 1300 м. Насельніцтва — 178 858 чалавек (2006), з прыгарадамі — 1,3 млн (у раёне жыве больш за 60 % насельніцтва Юты).
Прамысловы, гандлёвы і фінансавы цэнтр раёна Вялікага Басейна. Міжнародны аэрапорт. У Солт-Лэйк-Сіці размешчана міжнародная штаб-кватэра Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён — заснавальнікаў горада, каля 50 % жыхароў — мармоны.
У 2002 Солт-Лэйк-Сіці быў сталіцай ХІХ зімовых Алімпійскіх гульняў.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Кесан (англ.: Quezon City), Філіпіны
Цзілун ( кіт. спр. 基隆 , піньінь: Jilong), Тайвань
Мацумота (яп.: 松本市), Японія
Арура (ісп.: Oruro), Балівія
Цёрлс (англ.: Thurles, ірл.: Dúrlas Éile), Ірландыя[1]
Турын (італ.: Torino), Італія
Чарнаўцы (укр.: Чернівці), Украіна
Іжэўск (удм.: Ижкар), Расія