Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Клаўдзія Каліна)
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1994 (68 гадоў) |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (дзявочае Белявец, у замужжы Лукашэвіч, Капелян; 1 лістапада 1925, вёска Блювінічы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 чэрвеня 1994) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960—1977 гг. — Мінска.
Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989)[1][2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменніцы Беларусі
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне