Брэсцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брэсцкі раён
Герб
Coat of Arms of Brest District, Belarus.png
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Брэсцкая вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Брэст

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 40,45 %, руская 54,83 %
Размаўляюць дома: беларуская 13,72 %, руская 83,83 %[1]

Насельніцтва (2009)

39 426 чал,[1] (11-е месца)

Шчыльнасць

25,26 чал./км² (6-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 83,02 %,
рускія — 8,13 %,
украінцы — 6,93 %,
іншыя — 1,92 %[1]

Плошча

1 544,97[2] км²
(12-е месца)

Брэсцкі раён на карце

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Брэсцкі раён на Вікісховішчы

Брэсцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 100 км, з захаду на ўсход — 35 км. Агульная працягласць межаў складае 387 км. На захадзе і поўдні раёна маюць статус дзяржаўных: 140 км мяжы з Польшчай і 37 км — з Украінай. Самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Брэсцкі раён стаў 15 студзеня 1940 года, у 1956 годзе да раёна далучаны Дамачаўскі раён. Плошча 1,6 тыс. км². Цэнтр раёна — г. Брэст.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У раён уваходзяць г.п. Дамачава і 148 сельскіх населенных пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Гершонскі (зараз Страдзецкі сельсавет), Знаменскі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Мухавецкі, Радваніцкі, Тамашоўскі, Тэльмінскі, Чарнаўчыцкі, Чэрнінскі; Дамачаўскі пас. савет.

21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу Гершонскага сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі, адміністрацыйным цэнтрам якога стала вёска Страдзеч.[3]

17 верасня 2013 года Страдзецкі сельсавет быў скасаваны, а вёскі былі далучаны да Знаменскага сельсавета. Дамачаўскі пасялковы сельсавет быў ператвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных змен.[4]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэрыторыі раёна размяшчаецца ў межах Брэсцкага Палесся, невялікая паўночная частка — на Прыбугскай раўніне. Пераважаюць вышыні 130—150 м, найвышэйшы пункт 186,1 м (каля в. Заполле).

Мяжуе на поўдні з Валынскай вобласцю Украіны, на усходзе — з Маларыцкім і Жабінкаўскім, на поўначы — з Камянецкім раёнамі, на захадзе — з Польшчай.

Працякаюць рэкі Заходні Буг з прытокамі Лясная, Мухавец, Спанаўка, Капаеўка, Серадовая рэчка і інш. Значнае гаспадарчае значэнне мае рака Мухавец, якая ўваходзіць у сістэму Дняпроўска-Бугскага воднага шляху.

Азёры: Селяхоўскае, Страдзецкае, Рагазнянскае, Чорнае, Белае, Тайнае, Мяднянскае. Каля Селяхоўскага возера знаходзіцца біялагічны заказнік Селяхі.

Пад лясамі 34,9 % тэрыторыі раёна. Буйныя лясныя масівы — Тэльмінскі, Мухавецкі, Белаазерскі і інш. Балоты займаюць 4,4 тыс. га. Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 72,3 тыс. га, з іх асушаных 24,1 тыс. га. Помнікі прыроды — Мяднянскія ельнікі, Лютаўскія букі.

Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, поймавыя і дзярнова-карбанатныя. Якасць ворных зямель складала 41 бал, кармавых угоддзяў — 29, усіх сельхозугоддзяў — 36 балаў.

Карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічыя пяскі, мел.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя тэмпература студзеня -4,4 °С, ліпеня 18,8 °С. Ападкаў 548 мм за год. Вегетацыйны перыяд 208 сутак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва:[5]

  • 1992 — 42,7 тыс.
  • 2008 — 34,9 тыс.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля), буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

У аграпрамысловы комплекс раёна ўваходзяць 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў: «Камароўка», птушкафабрыка «Меднаўская», «За мір», «Агра-сад Світанак», ГК «Бярэсце», два вытворчыя кааператывы: «Астрамечава», «Чарнаўчыцы», тры камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы: «Маладая гвардыя», «Саўгас Брэсцкі», селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні», дзяржаўнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Племзавод Мухавец».

Агратэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчых арганізацый ажыццяўляе ААТ «Брэсцкі райаграсэрвіс».

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці:

  • ААТ «Брэсцкае марожанае»
  • ААТ «Чарнаўчыцкі завод ЖБВ»
  • ІП ЗАТ «БЕЛС»
  • ПУП «Мясныя далікатэсы»

На тэрыторыі Брэсцкага раёна дзейнічае свабодная эканамічная зона «Брэст».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сістэме адукацыі раёна 17 ясляў-садоў, 16 сярэдніх і 6 базавых школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад - пачатковая агульнаадукацыйная школа", 1 пачатковая агульнаадукацыйная школа. Дзейнічаюць 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, дом дзіцячай творчасці, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, 40 клубных устаноў, 24 бібліятэкі.

Дзейнічае музей касманаўтыкі з раздзеламі пра ўраджэнца раёна лётчыка-касманаўта П. І. Клімука ў в. Тамашоўка.

Выдаецца газета «Заря над Бугом».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст — Баранавічы, Брэст — Лунінец, Брэст — Беласток, Брэст — Ковель.

Аўтадарогамі звязаны з Баранавічамі, Пінскам, Камянцом, Маларытай.

У раёне 3 пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь: Казловічы — Кукарыкі, Дамачава — Славіцічы, Тамашоўка — Пулемец.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі