Клеапатра II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клеапатра II
стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Β΄ της Αιγύπτου
Lagid queen Isis Ma3546.jpg

queen regent[d] (Эліністычны Егіпет)
175 да н.э. — 164 да н.э.
Папярэднік Пталамей VI Філаметар
Пераемнік Пталамей VIII Эвергет

Нараджэнне каля 185 да н.э.
Смерць 116 да н.э.
Род Дынастыя Пталамеяў
Бацька Пталамей V Эпіфан
Маці Клеапатра I
Муж Пталамей VI Філаметар і Пталамей VIII Эвергет
Дзеці Пталемей VII Еўпатар[d], Клеапатра Тэя, Клеапатра III, Пталамей VII і Ptolemy Memphites[d]
Дзейнасць манарх
Commons-logo.svg Клеапатра II на Вікісховішчы

Клеапатра II (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα) — егіпецкая царыца, дачка Пталамея V і Клеапатры Сіры[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці маці была выдадзена ажанілася са сваім братам Пталамеем VI у 173 г. да н.э., ад якога нарадзіла Пталамея VII, Клеапатру III і Клеапатру Тэю.

Была суправіцельніцай Пталамея VI з 171 па 164 гг. да н.э. Пасля яго смерці была вымушана ажаніцца са сваім другім братам Пталамеем VIII Фісконам, які забіў яе сына Пталамея VII, ад другога шлюбу яна таксама нарадзіла сына. У 142 г. да н.э. Фіскон ажаніўся з яе дачкой Клеапатрай III і абвясціў яе сваёй суправіцельніцай. у 131 г. да н.э. Клеапатра II падняла паўстанне і выгнала Пталамея VIII Фіскона і Клеапатру III з Егіпта. Пасля гэтага яна абвясціла свайго 12-гадовага сына Пталамея Мемфітыса царом і сваім намінальным суправіцелем. Аднак Пталамею VIII Фіскону атрымалася захапіць свайго сына, забіць яго і пераслаць часткі яго цела Клеапатры. Ёй прыйшлося застацца адзінай кіраўніцай. Пасля гэтага яна прапанавала егіпецкую карону Дэметрыю II Сірыйскаму, аднак ён таксама быў забіты Фісконам і ёй прыйшлося бегчы ў Сірыю. Публічнае прымірэнне з Пталамеем VIII Фісконам і Клеапатрай III адбылося ў 124 г. да н.э. Пасля гэтага яна кіравала сумесна са сваім братам і дачкой да 116 г. да н.э. Калі Пталамей VIII Фіскон памёр і адпісваў трон Клеапатры III. Неўзабаве пасля гэтага Клеапатра II памерла.

Зноскі

  1. Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.