Клептакацяня Дасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клептакацяня Дасці
Імя пры нараджэнні: Дасці
Іншыя імёны: Клептакацяня Дасці
Від: Felis catus
Парода: сноў-шу
Пол: мужчынскі
Дата нараджэння: 20 сакавіка 2006
Месца нараджэння: Сан-Матэа, Каліфорнія, ЗША
Дата смерці: 14 сакавіка 2023
Гаспадар: Джын Чу
Джым Коўлман
Род заняткаў: крадзеж
Гады актыўнасці: 2008–2023

Клептакацяня Дасці (англ.: Dusty the Klepto Kitty) — хатні кот пароды сноў-шу, які праславіўся сваімі «кацінымі крадзяжамі».

На момант з’яўлення на Познім шоу з Дэвідам Летэрманам (англ.: Late Show with David Letterman) у лютым 2011 года Дасці ўжо выкраў 16 рукавіц для мыцця аўтамабіляў, 7 губак, 213 кухонных ручнікоў, 7 вяхотак, 5 лазневых ручнікоў, 18 адзінак абутку, 73 шкарпэткі, 100 пальчатак, 1 пару рукавічак, 3 фартухі, 40 мячоў, 4 камплекты бялізны, 1 сабачы нашыйнік, 6 гумовых цацак, 1 коўдру, 3 грэлкі для ног, 2 фрысбі, 1 чахол на клюшку для гольфа, 1 ахоўную маску, 2 сеткаватыя мяшкі, 1 мяшок з паветранымі шарамі, 1 пару піжамных штаноў, 8 купальных касцюмаў і 8 розных прадметаў[1][2].

Мянушку «Клептакацяня» Дасці атрымаў пасля таго, як прынёс дадому болей за 600 рэчаў з садоў, дзе ён шпацыраваў па начах. Уладальнікі кажуць, што ягоны рэкорд — 11 прадметаў за паход. Аднойчы Дасці знялі на камеру, калі ён нёс дадому бюстгальтар[3].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дасці нарадзіўся 20 сакавіка 2006 года ў Сан-Матэа ў Каліфорніі. Джын Чу і Джым Коўлман узялі яго з прытулку Peninsula Humane Society[4].

У 2008 годзе гаспадары сноў-шу сталі знаходзіць прадметы хатняга ўжытку, якія ім не належалі, у дзіўных месцах і падазраваць, што ў дом іх прыносіць Дасці[5].

Вядомасць[правіць | правіць зыходнік]

Аператарская група шоу тэлеканала Animal Planet «Котак не любіць не можна» (англ.: Must Love Cats) змагла злавіць Клептакацяня на камеру начного бачання, калі ён прыносіў сваю здабычу[6].

14 лютага 2011 года Вік Лі з KGO-TV з Сан-Францыска напісаў гісторыю пра ката[7], а 22 лютага сам Дасці з’явіўся на Познім шоу з Дэвідам Летэрманам[8].

Значэнне для культуры[правіць | правіць зыходнік]

Дасці браў удзел у шматлікіх грамадскіх мерапрыемствах у раёне заліва Сан-Францыска, а яшчэ быў у многіх нацыянальных і міжнародных СМІ. У траўні 2011 года Клептакацяня стаў галоўнакамандуючым Парада Хатніх Жывёл у Рэдвуд-Сіці, а ў чэрвені Дасці з’явіўся на зборах сродкаў для Peninsula Humane Society, дзе былі выстаўлены на продаж некаторыя непажаданыя рэчы, якія выкраў кот[9].

У 2011 годзе на DVD выйшаў троххвілінны кароткаметражны фільм «Klepto Kitty» як бонус да мультфільма «Кот у ботах»[6].

Гаспадары Дасці стварылі старонку ў Facebook і публікавалі фатаграфіі рэчаў, якія кот прыносіў дадому[10].

Зноскі

  1. Летэрман, Дэвід. Late Show with David Letterman. World Wide Pants.
  2. "Meet Dusty, The California Cat Burglar Who's Actually a Cat". Time. 21 чэрвеня 2011.
  3. Dusty the Klepto Kitty is a one-cat crime wave. Metro Web UK. Metro (16 лютага 2011). Праверана 4 жніўня 2023.
  4. Ваўдэнберг, Карына. Dusty the 'Klepto Kitty' to help Peninsula Humane Society's annual Adopt-a-thon on Saturday. San Jose Mercury News. San Mateo County Times (24 чэрвеня 2011). Праверана 4 жніўня 2023.
  5. Джонс, Кэралін. Cat steals from everyone in San Mateo neighborhood. SFGate. San Francisco Chronicle (19 чэрвеня 2011). Праверана 4 жніўня 2023.
  6. а б Лі, Вік. Klepto's Owners Find Out How He Operates. ABC News: San Francisco 7 News (5 лістапада 2012). Праверана 4 жніўня 2023.
  7. Лі, Вік. Klepto feline gives new meaning to 'cat' burglar. KGO-TV San Francisco. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2014.
  8. Cat Burglar On Late Night Prowl with Letterman(недаступная спасылка). Live with Cats (19 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  9. "Klepto Cat" to make celebrity appearance. KGO-TV San Francisco. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2013.
  10. Dusty Klepto Kitty - The REAL One. www.facebook.com. Праверана 8 жніўня 2023.