Клуж-Напока (баскетбольны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клуж-Напока
Дывізіён CS Universitatea Cluj-Napoca[d]
Заснаваны 1947
Краіна  Румынія
Горад Клуж-Напока
Зала Polyvalent Hall[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клуж-Напока — румынскі прафесійны баскетбольны клуб, які базуецца ў аднайменным горадзе Клуж-Напока, Румынія. У нацыянальным чэмпіянаце гуляе пад доўгай назвай «У-Банка Трансільванія Клуж-Напока», што звязана з спонсарскімі абавязкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку быў часткай спартовага клуба «У Клуж» (U Cluj). Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе, баскетбольная каманда з’явілася ў 1947 годзе, а ўпершыню згуляла на чэмпіянаце Румыніі ў 1966 годзе. З той пары «Клуж» увесь час быў у першым румынскім дывізіёне. Лепшыя дасягнення былі ў 1990-х гадах, калі ён тройчы выйграў чэмпіянат Румыніі. Клуб заваюе чэмпіёнства яшчэ 2 разы: у 2011 і 2017 гадах. А таксама тройчы стане ўладальнікам Кубку краіны (2011, 2016, 2017).

Самым вядомым гульцом, які гуляў за «Клуж», быў Георгі Мурашан. Ён стаў адным з двух самых высокіх гульцоў у гісторыі НБА (231 см)[1].

Зноскі