Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж  (КДАК)
Год заснавання 5 мая 1932
Тып каледж
Дырэктар Ала Георгіеўна Анціпава
Размяшчэнне
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, г.Клімавічы вул. Леніна, 11
kgak.edu.by

Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — каледж у г.Клімавічы, створаны 5 мая 1932 г. пастановай № 344 Народнага Камісарыята Земляробства БССР на базе ФЗВ як пчалаводны тэхнікум.

Створаны[правіць | правіць зыходнік]

Першы выпуск спецыялістаў сельскай гаспадаркі адбыўся ў 1933 г. 47 чалавек атрымалі дыпломы тэхнікаў-пчалаводаў. У 1935 г. у заатэхнічным тэхнікуме (так ён стаў называцца з гэтага года) на двух аддзяленнях — пчалаводным і заатэхнічным, вучылася ўжо 120 чалавек.

У 1944 г. створана ветэрынарнае аддзяленне. Праведзены першы пасляваенны набор — 165 навучэнцаў на тры аддзяленні — пчалаводнае, заатэхнічнае і ветэрынарнае. А праз год, ужо ў снежні 1945 г., адбыўся першы выпуск спецыялістаў.

У 1979 г. створана завочнае заатэхнічнае аддзяленне.

З 1944 г. тэхнікум меў статус ветзаатэхнікума, зааветтэхнікума, з 1970 г. — саўгаса-тэхнікума, з 1997 г. — сельскагаспадарчага тэхнікума, з 2002 г. — Установа адукацыі «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заатехнія
  • Ветэрынарная медыцына
  • Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1999. — Т.8. — С. 338.
  • Климовичский аграрный колледж // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т.4. — С. 80.