Клімавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клімавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Клімавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Клімавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 верасня 1926

Клі́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі. Цэнтр — горад Клімавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Клімавічы. 3 ліпеня 1925 года Клімавічы атрымалі статус горада. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Клімавіцкага гарсавета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.