Клістэрватн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клістэрватн

Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 21 м
Плошча 17,2 км²
Сярэдняя глыбіня 21 м
Басейн
Плошча вадазбору 18 266,69 км²
Размяшчэнне
Краіны Нарвегія, Расія
Клістэрватн (Нарвегія)
Клістэрватн
Клістэрватн
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 02010000111101000000260

Клістэрватн (нарв.: Klistervatnet) — возера на мяжы Нарвегіі і Расіі ў даліне ракі Паз. Адміністрацыйна ўваходзіць у Мурманскую вобласць Расіі і камуну Сёр-Варангер Нарвегіі. Плошча 17,2 км², з іх 12,75 ў Нарвегіі. Размешчана на вышыні 21 м над узроўнем мора.

Адносіцца да басейна Баранцава мора, злучаецца з ім ракой Паз. Сілкаванне возера ў асноўным снегавое і дажджавое. Рэльеф берага разнастайны: ад раўніннага да вышынь на 120 м ад узроўню возера (гара Іёраффінтунтуры).