Мурманская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мурманская вобласць
руск.: Мурманская область
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн Q4138471?
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 28 мая 1938
Кіраўнік Андрэй Чыбіс[d]
Насельніцтва
  • 732 864 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 144 902 км²
Мурманская вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-MUR
Код аўтам. нумароў 51
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мурманская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным захадзе Расіі. Утворана 20 мая 1938 года. Плошча 144,9 тыс. км². Насельніцтва — 872,8 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 6,0 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 91,5 %. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Мурманск. Нацыянальны склад: рускія 85,2%, украінцы 6,4%, беларусы 2,3%, татары 0,9%, саамы і карэлы па 0,2%, фіны 0,05%.

Буйнейшыя гарады: Мурманск, Апатыты, Севераморск, Манчагорск. Падзяляецца на 14 гарадскіх акруг і 5 муніцыпальных раёнаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць размешчана на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі, займае Кольскі паўвостраў з прылеглымі да яго ўчасткамі мацерыка. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Клімат умерана халодны, змякчальны ўплыў аказвае цёплае Нардкапскае цячэнне. Баранцава мора не замярзае на паўднёвым захадзе на працягу ўсяго года. Зіма доўгая, але не суровая; сярэдняя тэмпература студзеня ад — 8 да — 13 °C. Асаблівасць Мурманскай вобласці — наяўнасць палярнага дня і палярнай ночы (для шыраты 68 ° палярны дзень працягваецца з 27 мая да 18 чэрвеня, палярная ноч — з 10 снежня да 8 студзеня). Лета кароткае і прахалоднае; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 8 да 14 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 350 да 1000 мм (у горных раёнах). Працягласць вегетацыйнага перыяду 80-130 сут.

Рачная сетка густая. Рэкі належаць басейнам Баранцава (р.Паз) і Белага мораў, адрозніваюцца парогамі, багатыя гідраэнергіяй.

Глебы пераважна падзолістыя, балотныя і тундравыя. Паўночная частка вобласці занятая тундрай (20 % плошчы), на поўдзень размешчана лесатундра. Больш за 30 % тэрыторыі занята лясамі (перважна хвоя, елка, бяроза). Да 37 % плошчы вобласці знаходзіцца пад балотамі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]