Кнут Хольман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Кнут Хольман
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 31 ліпеня 1968(1968-07-31)[1] (54 гады)
Грамадзянства
Рост 196 см[2]
Вага 90 кг[2]

Кнут Хольман (нарв.: Knut Holmann; нар. 31 ліпеня 1968, Осла, Нарвегія) — нарвежскі спартсмен, спецыяліст у веславанні на байдарках. Трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету.

Свой першы медаль заваяваў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Познані ў 1990 годзе. З тых часоў на чэмпіянатах свету Хольман заваяваў яшчэ 3 залатыя медалі, а таксама 5 срэбраных і 4 бронзавыя.

Першыя алімпійскія медалі Хольман заваяваў у 1992 годзе ў Барселоне, на гэтых Гульнях ён выйграў 2 медалі: адзін срэбраны ў спаборніцтвах байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 метраў і адзін бронзавы ў байдарках-адзіночках на дыстанцыі 500 метраў. Першае алімпійскае золата Хольман заваяваў у 1996 годзе на Алімпіядзе ў Атланце, перамогшы ў заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 метраў. Усяго на рахунку Хольмана 3 залатыя медалі летніх Алімпійскіх гульняў, а таксама 2 сярэбраныя і 1 бронзавы.

Зноскі