Код да Вінчы
Выгляд
- Код да Вінчы — гэта таксама назва фільма 2006 года з Томам Хэнксам і Адры Тату ў галоўных ролях.
Код да Вінчы | |
---|---|
The Da Vinci Code | |
Аўтар | Дэн Браўн |
Жанр | дэтэктыў |
Мова арыгінала | англійская |
Серыя | Анёлы і дэманы |
Выдавецтва | Doubleday[d], Transworld Publishers[d], Bantam Books[d] і Qanun[d] |
Выпуск | 2003 |
Месца публікацыі | ЗША |
Старонак | 542 |
Цыкл | Robert Langdon series[d] |
Папярэдняя | Анёлы і дэманы |
Наступная | Страчаны сімвал |
«Код да Вінчы» (англ.: The Da Vinci Code) — раман, напісаны амерыканскім пісьменнікам і журналістам Дэнам Браўнам, выдадзены ў красавіку 2003 года выдавецтвам «Doubleday Group». «Код да Вінчы» стаў працягам іншага папулярнага рамана Браўна 2000 года «Анёлы і дэманы». Кніга стала міжнародным бестселерам: яна перакладзена на 44 мовы і выдадзена агульным тыражом больш за 81 мільёнаў асобнікаў. «Код да Вінчы» ўзначальвае спіс бестселераў часопіса «Нью-Ёрк Таймс», многія лічаць раман лепшай кнігай дзесяцігоддзя. Раман, напісаны ў жанры інтэлектуальнага дэтэктыўнага трылера, змагла прабудзіць шырокую цікавасць да легенды аб Святым Граалі і месце Марыі Магдаліны ў гісторыі хрысціянства.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Браўн, Дэн. Код да Вінчы // ARCHE № 1-2 (134—135), 2015. — С. 4—380.