Марыя Магдаліна
Выгляд
| Марыя Магдаліна | |
|---|---|
| іўр.: מרים המגדלית грэч. Μαρία ἡ Μαγδαληνή | |
| Карціна працы Перуджына, каля 1500 | |
| Дата нараджэння | невядома |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | I стагоддзе |
| Месца смерці | |
| У ліку | роўнаапостальная (праваслаўе) |
| Дзень памяці | 4 жніўня (22 ліпеня ст.ст.) |
| Атрыбуты | пасудзіна з міро, чырвонае велікоднае яйка, алебастравая пасудзіна з пахамі, доўгія валасы, чэрап |
Марыя Магдаліна (іўр.: מרים המגדלית, стар.-грэч.: Μαρία ἡ Μαγδαληνή, лац.: Maria Magdalena) — персанаж Новага Запавету, адданая паслядоўніца Ісуса Хрыста, хрысціянская святая, міраносіца, якая, згодна з евангельскім тэкстам, ішла следам за Хрыстом, прысутнічала пры распяцці і была сведкай яго пасмяротнага з’яўлення.
У праваслаўнай і каталіцкай цэрквах шанаванне Магдалены адрозніваецца: праваслаўе шануе яе выключна як міраносіцу, якую вылекавалі ад сямі дэманаў і фігуруе толькі ў некалькіх евангельскіх эпізодах, а ў традыцыі каталіцкай царквы доўгі час было прынята атаясамліваць з ёю вобраз блудніцы, што каецца, і Марыю з Віфаніі, а таксама прыкладаць шырокі легендарны матэрыял.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Магдаліна

