Перайсці да зместу

Кокі Кано

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кокі Кано
яп.: 加納 虹輝
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 19 снежня 1997(1997-12-19) (26 гадоў)
Грамадзянства

Кокі Кано (нар. 19 снежня 1997, Айці) — японскі фехтавальшчык на шпагах, двухразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы пераможца Азіяцкіх гульняў.

Нарадзіўся 19 снежня 1997 года ў горадзе Ама, Японія.

На працягу васьмі гадоў ён займаўся спартовай гімнастыкай. Кокі Кано пачаў займацца фехтаваннем у 2008 годзе, натхнёны тым, як японскі фехтавальшчык Юкі Ота выйграў сярэбраны медаль у асабістым заліку на рапірах на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне. Ён перайшоў з рапіры на шпагу, калі вучыўся ў старэйшай школе пасля перамогі ў турніры па шпазе.

Яго трэнеры — Юсуке Аокі і Аляксандр Гарбачук.

У 2018 годзе на Азіяцкіх гульнях у Джакарце Кокі Кано стаў чэмпіёнам у каманднай шпазе і бронзавым прызёрам у асабістым першынстве.

На Чэмпіянаце Азіі ў 2018 годзе ў Бангкоку ён выйграў бронзу ў індывідуальным заліку. А ў 2019 годзе на Чэмпіянаце Азіі ў сябе на радзіме таксама стаў бронзавым прызёрам у каманднай шпазе.

Скончыў спартовы факультэт Універсітэта Васэда.

Зноскі