19 снежня
Выгляд
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
19 снежня — трыста пяцьдзясят трэці (трыста пяцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1154: Генрых II Плантагенет са сваёй жонкай Аліенорай Аквітанскай былі каранаваны як кароль і каралева Англіі
- 1890: У Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера «Пікавай дамы» П. І. Чайкоўскага.
- 1939: Прыняты на ўзбраенне савецкі танк Т-34.
- 1945: Пачаў рэгулярныя тэлеперадачы маскоўскі тэлецэнтр.
- 1946: Пачалася Індакітайская вайна, 1946—1954.
- 1955: Парламент Судана прыняў дэкларацыю аб незалежнасці.
- 1961: Індыя анексавала Гоа.
- 1965: Шарль дэ Голь пераабраны на пасаду прэзідэнта Францыі.
- 1972: Апалон-17 вяртаецца на Зямлю.
- 1997: У кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма «Тытанік».
- 2010: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, увечары была жорстка разагнаная масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацый.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1664: Франсуа Жувенэ, французскі мастак (пам. 8.4.1749)
- 1852: Альберт Абрахам Майкельсан, амерыканскі фізік (пам. 9.5.1931)
- 1906: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР у 1964—1982 гг. (пам. 10.11.1982)
- 1906: Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазітар
- 1934: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг
- 1943: Рычард Гамільтан (матэматык)
- 1963: Тыль Швайгер, нямецкі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар
- 1997: Кокі Кано, японскі фехтавальшчык, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1370: Урбан V, Папа Рымскі
- 1745: Жан-Батыст ван Лоа, французскі жывапісец
- 1807: Фрыдрых Мельхіёр Грым, нямецкі публіцыст і дыпламат
- 1859: Мірабо Ламар, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- 1915: Алоіс Альцгеймер, нямецкі псіхіятр і неўролаг (нар. 1864)
- 1946: Поль Ланжэвен, французскі фізік
- 1953: Роберт Эндрус Мілікен, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.4.1868)
- 1989: Кірыл Мазураў, першы сакратар ЦК КПБ у 1956—1965 гг.
- 1996: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр
- 2008: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца (нар. 20.9.1943)