Кому Вниз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кому Вниз
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка і готык-рок
Склад
komuvnyz.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кому вниз» — украінскі рок-гурт. У альманахе мастацтвазнаўцы і музычнага крытыка Аляксандра Еўтушэнкі творчасць «Кому вниз» вызначана як «готык-фолк-індастрыял-рок»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт створаны ў Кіеве ў 1988 годзе. Першыя запісы гурта (альбом «Падая вверх», 1989) уяўляе сабой постпанк з асобнымі элементамі дарквейва. Аднак ужо пачынаючы з 1990 года, музыка гурта змянілася ў бок індустрыяльнага року. З 1998 года гурт пачаў супрацоўнічаць з Украінскім гатычным парталам, у асобе яго ідэолага, Vitaliy Stranger, што некалькі змяніла кірунак руху праекта. У рамках гэтага супрацоўніцтва для гурта быў створаны сайт, асвятлялася дзейнасць гурта на інфармацыйных рэсурсах УГП, гурт з’явіўся на зборніку «Украінскай готыкі», а таксама УГП арганізоўваў шматлікія канцэрты гурта на Украіне і ў Еўропе: у 2001 годзе на найбуйнейшым у Польшчы фестывалі Castle Party, тройчы былі праведзены канцэрты «Кому вниз» на Wave Gotik Treffen (Германія): у 2002, 2004 і 2007 гадах, а ў 2006-м было арганізавана выступленне на Prague in Dark (Чэхія).

У 2003 годзе гурт пачынае працаваць з студыяй Tridens Records, якая арганізуе выданне кампазіцый «Кому вниз» ва Украіне і за мяжой: у 2003 на зборніку «Украинская готика», у 2008 была выдадзена кампазіцыя «Кому вниз» на зборніку «Gotham» (Германія). У 2005-м кампазіцыі гуртоў «Кому вниз» і Gray/scale трапілі ў еўрапейскую кампіляцыю «Dark East» (Польшча). Таксама творы «Кому вниз», «Холодне сонце», Dust Heaven з’явіліся на польскіх зборніках «Castle Party» у 2001, 2005 і 2006 гадах.

У перыяд з 1999—2009 гадах «Кому вниз» некалькі разоў выступалі на галоўным гатычным фестывалі Украіны — «Дзети Ночи: Чорна Рада».

Цяпер гурт актыўна выступае ва Украіне і ў іншых краінах свету і рыхтуецца да выпуску новага альбома.

Басіст Сяргей Сцепаненка памёр 18 лістапада 2022 года[2].

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзіслаў Малюгін (гітара, акустыка, вакал).
  • Сяргей Сцепаненка (бас-гітара).
  • Яўген Разін (ударныя, вакал).
  • Андрэй Серада (клавішы, вакал, аўтар).

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы і сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Падая вверх (1989)
  • Кому вниз (1990)
  • In Kastus (1996)
  • In Kastus In Vivo (1999, Live)
  • Ab Ovo Usque Ad Mala (2007,ЕР)
  • 4 (2014)
  • IDEM, 2345 (2016)(ЕР)
  • Tüśtäneń Pškadema (сінгл, 2021)

Іншыя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Рок-екзистенція (1997, Live)
  • Легенди українського року: Кому Вниz (2003)
  • Коллекция альбомов в формате MP3 (2006, MP3)
  • Реформація: 25 Пунктів (2009)

Зноскі

  1. КОМУ ВНИЗ. Альманах Олександра Євтушенка. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014. Праверана 20 лютага 2014.
  2. Помер засновник легендарного рок-гурту «Кому Вниз» Сергій Степаненко - Главком. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]