Конан Аюі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Конан Аюі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1994(1994-06-12)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 184 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Лівія Аль-Садака
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Беларусь Слуцк 57 (3)
2020—2021 Кот-д’Івуар Ісія Вазі
2021— Лівія Аль-Садака
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.

Конан Аюі (нар. 12 чэрвеня 1994, Адзапэ, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца лівійскага клуба «Аль-Садака».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе случан, звычайна гуляючы на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У пачатку сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад каманды. У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк»[3].

Пазней гуляў на радзіме за клуб «Ісія Вазі». У кастрычніку 2021 года перайшоў у лівійскі клуб «Аль-Садака».

Зноскі