Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2019 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2019 года
{{{Лагатып}}}
Конкурсныя этапы
1-ы дзень 13 ліпеня: Славянскі хіт
2-і дзень 14 ліпеня: Сусветны хіт
Правядзенне
Месца правядзення Летні амфітэатр
Вядучы(я) Кацярына Раецкая
Дзяніс Дудзінскі
Дырэктар Глеб Лапіцкі
Дырыжор Міхаіл Фінберг
Удзельнікі
Колькасць краін 16
Дэбют Кітай
Адмовіліся ад удзелу Куба
Славенія
Галасаванне
Сістэма галасавання адкрытая, ад 5 да 10 балаў ад кожнага сябра журы
Гран-пры Сцяг Казахстана Адыльхан Макін
Першая прэмія Сцяг Грузіі Георгі Путкарадзэ
Другая прэмія Сцяг Беларусі Ваня Зданюк
Сцяг Ізраіля Ілай Альмані
Трэццяя прэмія Сцяг Украіны Дмытро Бабак
Сцяг Расіі Іван Дзятлаў
Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019»
2018 2020



Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» быў праведзены ў 28-ы раз у рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску.

Конкурс сабраў прадстаўнікоў 16 краін з Еўропы і Азіі. Упершыню на конкурсе ўзяў удзел Кітай.

Гран-пры конкурса атрымаў казахскі выканаўца Адыльхан Макін, першая прэмія дасталася грузінскаму выканаўцу Георгію Путкарадзэ[1].

Рэгламент конкурса[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 18 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах. Выкананне ажыццяўлялась у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.

У другі дзень конкурса выконваўся папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" не болей за 4 хвіліны. Падчас выканання сустветных хітоў з канкурсантамі супрацоўнічаў балет Алы Дыхавай "Тодэс": на кожнае выкананне была зроблена адмысловая харэаграфія.

У 2019 годзе ўсе пераможцы нацыянальных адборачных тураў адразу ўдзельнічалі ў фінале конкурса. Паўфіналаў не праводзілася.

Калегія журы конкурса[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-20219 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменьшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення. Пры супярэчнасцях паміж сябрамі журы старшыня мае права на дадатковы голас.

У конкурсе 2019 года у калегіі журы прысутнічалі:

  • Сцяг Расіі Тамара Гвердцытэлі - Старшыня
  • Сцяг Беларусі Віктар Бабарыкін
  • Сцяг Балгарыі Вяселін Марынаў
  • Сцяг Латвіі Саманта Ціна
  • Сцяг Казахстана Алішэр Карымаў
  • Сцяг Сербіі Іван Маркавіч
  • Сцяг Украіны Ірына Білык
  • Сцяг ЗША Марлоў Расада
  • Сцяг Швецыі Джэні Берггрэн

Удзельнікі і вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Планавалася, што ў конкурсе возьмуць удзел прадстаўнікі 18 краін, але выканаўцы з Кубы і Славеніі не здолелі прыехаць у сувязі з юрыдычнымі і некаторымі праблемамі са станам здароўя[2].

Краіна Выканаўца Славянскі хіт Сусветны хіт Агульны бал Месца
01 Сцяг Беларусі Беларусь Ваня Зданюк 82 88 170 2
02 Сцяг Кітая Кітай Сыйн Лі 71 71 142 16
03 Сцяг Казахстана Казахстан Адыльхан Макін 89 89 178 1
04 Сцяг Ізраіля Ізраіль Ілай Альмані 87 84 171 2
05 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя TH3O 72 73 145 15
06 Сцяг Арменіі Арменія Моніка Манучарава 54 53 159 11
07 Сцяг Латвіі Латвія Лідзія Брэска 75 81 156 13
08 Сцяг Мальты Мальта Франчэска "Чэс" Марыя Галея 82 79 161 10
09 Сцяг Расіі Расія Іван Дзятлаў 85 83 168 3
10 Сцяг Малдовы Малдова Лідзія Ісак 83 84 167 8
11 Сцяг Літвы Літва Паўліна Паўкштайцітэ 85 82 167 7
12 Сцяг Польшчы Польшча Ліліт Мінасян 82 81 163 9
13 Сцяг Балгарыі Балгарыя Нікі Танеў 78 81 159 11
14 Сцяг Украіны Украіна Дмытро Бабак 86 81 167 3
15 Сцяг Германіі Германія Эміна 77 76 153 14
16 Сцяг Грузіі Грузія Георгі Путкарадзэ 86 85 171 1

Перамога Казахстана стала другой па ліку для гэтай краіны. У 2015 годзе Гран-пры конкурса "Віцебск" атрымаў Дзімаш Кудайберген.

Прадстаўнікі Ураіны, Літвы і Малдовы набралі аднолькавую колькасць балаў, таму лёс трэцяй прэміі павінна была вырашаць старшыня журы. Старшыня журы Тамара Гвердцытэлі адмовілася ад права дадтковага голаса, таму ўсе супрэчнасці вырашаліся галасаваннем сярод сябраў калегіі[3].

Уладальнік Гран-пры атрымаў прэмію ў памеры 20 тысяч амерыканскіх даляраў. Лаурэат першай прэміі - 15 тысяч, другой прэміі - 10 тысяч, трэцяй - 5 тысяч. Сумы прызавых дзяліліся паміж лаурэатамі ў выпадку другой і трэцяй прэмій.

Зноскі