Конскі рынак (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Конскі рынак — колішняя плошча ў Мінску.

Займала трохвугольную прастору на перакрыжаванні вул. Галантарэйнай (цяпер вул. Краснай) з вул. Захар'еўскай[1] (цяпер пр-т Незалежнасці). На плошчы гандлявалі коньмі, а таксама скатом і дровамі[1]. Раз на год, на дзясятую пятніцу па Вялікадні, на плошчы праводзілі кірмаш — г.зв. «Дзесятухі»[2].

У 1898 годзе з'явіўся праект будаўніцтва на месцы Конскага рынку трамвайнага дэпо, але будаўніцтва пачалося толькі ў 1912 годзе і было перапынена 1-й сусветнай вайной. Урэшце трамвайна-аўтобуснае дэпо пабудавалі ў 1920-я гады.[2]

Зноскі

  1. а б Шибеко З. Улица, как тебя называть? Архівавана 5 сакавіка 2016. // Минский Курьер. — 8 авг. 2009 — С. 10.
  2. а б Трамвайный парк Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вечерний Минск. — 26 авг. 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]