Краязнаўчая газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Краязнаўчая газета»
Тып газета
Краіна
Заснавана красавік 2003
Галоўны офіс

Краязнаўчая газета — штотыднёвая газета, якая выдаецца з красавіка 2003 года, заснавана Беларускім фондам культуры. Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч (з 2022). У 2024 годзе рэгістрацыя газеты не была працягнута.

На старонках выдання змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў Беларусі, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асоб, тэксты пра вядомых дзеячаў з Беларусі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]