Корба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крывашып)

Корба, крывашып — звяно (дэталь) шарнірнага механізма, якое можа рабіць поўны абарот вакол нерухомай восі.

З дапамогаю корбаў утвараюцца многія тыпы плоскіх чатырох- і шматзвенных шарнірных механізмаў — ці толькі з вярчальнымі парамі (двухкрывашыпныя, крывашыпна-каромыславыя), ці з вярчальнымі і паступальнымі парамі (крывашыпна-шатунныя, крывашыпна-кулісныя і інш.).

Корба складаецца з карэннай шыйкі, якая верціцца ў нерухомых карэнных падшыпніках, і крывашыпнай шыйкі, злучаных паміж сабою шчакой.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]