Крыстафер Чараповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баскетбол
Крыстафер Чараповіч
Chris Czerapowicz 2016 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 верасня 1991(1991-09-15) (30 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 201 см
Вага 91 кг
Пазіцыя атакуючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Flag of the United States.svg Davidson Wildcats men's basketball[d]
Flag of Belarus.svg Цмокі-Мінск
Flag of Russia.svg Ніжні Ноўгарад[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Крыстафер Чараповіч (нар. 15 верасня 1991, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі баскетбаліст.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 па 2014 гады выступаў у NCAA за каманду коледжа Дэвідсан, набіраючы ў апошнім сезоне 8.8 ачка і 4.3 падбора ў сярэднім за 25 хвілін на пляцоўцы. Форвард не быў абраны на драфце НБА-2014 і вырашыў пачаць прафесійную кар’еру ў Еўропе.

Першым прафісійны клубам баскетбаліста стаў шведскі «Сёдэртэлье Кінгз». У ім ён правёў два сезона — з 2014-га па 2016-ы, двойчы пры гэтым стаўшы чэмпіёнам краіны. Сезон 2016/17 пачынаў у польскім «Кросна», дзе ў 20 матчах набіраў 17.7 ачка і 6.9 падбора, атакуючы з далёкай дыстанцыі з 49 % рэзультатыўнасці. У лютым 2017 года прыняў вырашэнне перайсці ў іспанскую «Андору». У чэмпіянаце Іспаніі ён згуляў 13 матчаў, дапамагаючы камандзе 5.3 ачкамі і 2.5 падборамі.

У 24 гады Крыстафер Чараповіч дэбютаваў у складзе зборнай Швецыі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2017. Форвард узяў удзел ва ўсіх чатырох матчах супраць Расіі ды Босніі і Герцагавіны, набіраючы ў сярэднім 8.8 ачка і 4.3 падбора за 24 хвіліны на пляцоўцы. На жаль, зборная Швецыі не прабілася на Еўрабаскет.

У 2017 годзе падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2]..

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. З лёгкім форвардам падпісаны аднагадовы кантракт!, Сайт Цмокі-Менск