Перайсці да зместу

Крыстаф Блохер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыстаф Блохер
ням.: Christoph Blocher
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 студзеня 2004 — 31 снежня 2007
Папярэднік Ruth Metzler[d]
Пераемнік Эвелінэ Відмер-Шлумпф
1-ы член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
26 лістапада 1979 — 10 снежня 2003
2-і член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
5 снежня 2011 — 31 мая 2014

Нараджэнне 11 кастрычніка 1940(1940-10-11)[1] (83 гады)
Жонка Q56642272?
Дзеці Magdalena Martullo-Blocher[d][2], Rahel Blocher[d][3] і Markus Blocher[d]
Партыя
Адукацыя
Званне палкоўнік[4]
Сайт blocher.ch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстаф Вальфрам Блохер (ням.: Christoph Wolfram Blocher; нар. 11 кастрычніка 1940, Шафгаўзен) — швейцарскі палітычны дзеяч, член Швейцарскай народнай партыі, мільярдэр, які зрабіў грошы ў хімічнай прамысловасці (фірма EMS-CHEMIE AG, у якую Блохер прыйшоў у 1960-х гг.); міністр Федэральнага дэпартамента юстыцыі і паліцыі Швейцарыі ў 2004—2007 гадах. Нарадзіўся 11 кастрычніка 1940 года ў мястэчку Майлен (кантон Цюрых) у сям’і пастара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1956 годзе спецыяльных курсаў у мястэчку Увізен два гады спасцігаў прамудрасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Вывучаў сельскую гаспадарку ва ўніверсітэце горада Вюльфлінген, але затым перапрафіляваўся на права і вучыўся юрыспрудэнцыі ва ўніверсітэтах Парыжа, Манпелье і Цюрыха. У 1969 годзе — абарона дыплома, праз 2 гады — абарона дысертацыі на тэму «Гарантыя ўласнасці ў сельскай гаспадарцы Швейцарыі». 1971 год — доктар юрыдычных навук. Некалькі гадоў працаваў у шэрагу фірм у якасці юрыдычнага дарадцы.

Крыстаф Блохер пачаў праяўляць цікавасць да палітыкі яшчэ ў студэнцкія гады: ва ўніверсітэце Цюрыха быў адным з заснавальнікаў арганізацыі «Штудэнтэнрынг», затым — членам Вялікай Студэнцкай Рады ўніверсітэта. Пазней Блохер уступае ў Швейцарскую народную партыю, якая была ўтворана ў 1971 годзе шляхам зліцця партыі сялян, бюргераў і рамеснікаў і Дэмакратычнай партыі Швейцарыі. У далейшым Блахер быў членам Абшчыннага савета г. Майлен (з 1974 па 1978 гг.), дэпутатам Кантанальнага савета кантона Цюрых (1975—1980 гг.). У 1977 абраны старшынёй Швейцарскай народнай партыі кантона Цюрых, у 1979 становіцца дэпутатам Нацыянальнага савета. 2003 год — яго абранне членам Федэральнага савета.

Зноскі