Цюрыхскі ўніверсітэт
Выгляд
| Універсітэт Цюрыха (UZH) | |
|---|---|
| Universitat Zurich | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Universitat Zurich |
| Заснаваны | 1833 |
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Андрэас Фішэр |
| Студэнты | 24 231 (2007-2008) |
| Прафесары | 462 (31 снежня 2007) |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Цюрых, Швейцарыя |
| Сайт | www.uzh.ch/ |
Цюрыхскі ўніверсітэт (ням.: Universität Zürich) — найбуйнейшы ўніверсітэт Швейцарыі, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 24 000 студэнтаў. Найбуйнейшым факультэтам з’яўляецца філасофскі, на якім вучацца прыкладна 48 % ад усіх студэнтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт Цюрыха быў заснаваны ў 1833 годзе, калі тры каледжы — тэалогіі (заснаваны Ульрыхам Цвінглі ў 1525 годзе), права і медыцыны аб’ядналіся з толькі што створаным факультэтам філасофіі. Універсітэт Цюрыха быў адметны тым, што быў створаны ў рэспубліканскай дзяржаве без удзелу манарха або царквы. Адным з ініцыятараў з’яўлення ўніверсітэта быў гісторык і літаратуразнаўца Іаган Каспар фон Арэлі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер ва ўніверсітэце Цюрыха дзейнічаюць наступныя факультэты:
- тэалогіі;
- права;
- эканомікі;
- медыцыны;
- ветэрынарны;
- філасофіі;
- матэматыкі і прыродазнаўчых навук.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Альберт Гейм, швейцарскі геолаг
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт- Афіцыйны сайт