Перайсці да зместу

Крыста Дэгучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыста Дэгучы
англ.: Christa Deguchi
яп.: 出口 クリスタ
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя дзюдо[2]
Нарадзілася 29 кастрычніка 1995(1995-10-29) (28 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыста Дэгучы (англ.: Christa Deguchi; нар. 29 кастрычніка 1995 г. Нагана, Японія) — канадская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2024 года, двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў у вагавой катэгорыі да 57 кг.

У 2017 годзе Дэгучы пачала прадстаўляць Канаду на афіцыйных турнірах па дзюдо. Хаця яна нарадзілася ў Японіі, але бацька Дэгучы з Канады, і гэта дазволіла ёй пачаць выступленні за гэтую паўночную краіну. У 2012 годзе да Дэгучы ўжо звярталіся з просьбай прадстаўляць Канаду, але ў той момант яна адмовілася. Разумеючы, што яе лепшым выбарам, каб выступіць на Алімпіядзе будзе Канада, у рэшце рэшт яна пагадзілася.

Пераможца Панамерыканскага чэмпіянату па дзюдо ў 2018 годзе ў Коста-Рыцы.

На чэмпіянаце свету 2018 года ў Баку, яна заваявала першы для сябе медаль на буйных сусветных спаборніцтвах — бронзу ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Яна прынесла першы медаль для Канады ў жаночым дзюдо.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету 2019 года, які праходзіў у Токіа заваявала залаты медаль, перайграўшы ў фінале японскую спартсменку Цукасу Ёсіду.

У маі 2023 года, у сталіцы Катары, на чэмпіянаце свету, канадская дзюдаістка ў вагавой катэгорыі да 57 кг стала чэмпіёнкай, у фінале перамогшы японскую спартсменку Харуку Фунакуба.

Увесну 2024 года на перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Крыста заваявала сярэбраны медаль, у фінале яна саступіла спартсменцы з Паўднёвай Карэі Ха Мі-мі.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы Крыста заваявала залаты медаль, адолеўшы ў фінале карэйскую спартсменку Ха Мі-мі.

Зноскі

  1. https://www.judocanada.org/athletes/christa-deguchi/
  2. JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.